Гэта ўжо сёмы «Боінг» у парку авіякампаніі. Апошнія пяць гадоў ён эксплуатаваўся кітайскай авіякампаніяй.

19 чэрвеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся куплены авіякампаніяй «Белавія» самалёт «Боінг-737/300». Гэта ўжо сёмы «Боінг» у парку авіякампаніі. Усяго на дадзены момант «Белавіа» эксплуатуе чатыры самалёты «Боінг-737/500», два «Боінг-737/300», тры «CRJ-100/200 LR», чатыры «Ту-154М» і адзін «Ту-134». Сённяшні набытак дазволіў выканаць праграму папаўнення авіяпарку ў 2009 годзе.

«Белавія» набыла лайнер у лізінгавай кампаніі «International Lease Finance Corporation» (ЗША). Дагэтуль цягам 5 гадоў самалёт эксплуатаваўся кітайскай авіякампаніяй «Air China».

Спачатку «боінг» будзе выкарыстоўвацца для чартэрных рэйсаў — Турцыя, Балгарыя, Італія, Грэцыя і г.д., потым — па асноўных накірунках: Франкфурт, Лондан, Парыж ды іншыя.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0