Алена Леўчанка ў атацы

Алена Леўчанка ў атацы

Унікальную магчымасць выйсці ў фінал чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын зборная Беларусі ўпусціла. Францыя пазмагаецца за золата, ну а нашы разыграюць трэцяе месца з Іспаніяй.

Першая чвэрць паўфіналу Беларусь — Францыя прайшла ў роўнай барацьбе. Нейкі перыяд нашы нават выйгравалі з розніцай у пяць пунктаў. Два трохачковых закінула Наталля Марчанка, добра ўвайшла ў гульню Алена Леўчанка. Тым не перш стартавы адрэзак усё ж застаўся за суперніцамі — 18:20.

На вялікі перапынак сыходзілі з перавагай францужанак у шэсць пунктаў. Непрыемна, але не катастрафічна. Нейкі ступар адбыўся ў трэцяй чвэрці, калі францужанкам і атрымалася вырвацца наперад аж на трынаццаці пунктаў.

Асабліва ва ўдары ў «трохкаляровых» былі Думер, Міём, Груда, Якубу. Таксама францужанкі фактычна не фалілі, у той час як беларускі нахапалі папярэджанняў.

Зачапіць суперніц у апошняй чвэрці шанцаў у нашы амаль не было. Гульня скончылася з лікам 56:64.
Самымі выніковымі ў складзе беларусак былі: Алена Леўчанка — 14 пунктаў, Наталля Марчанка — 10, Кацярына Сныціна — 9.
Матч за бронзу пройдзе заўтра а 18:00. Супернікам стане зборная Іспаніі, што прайграла сёння Расіі 61?77.

Расія і Францыя згуляюць у фінале. Пачатак у 20:15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?