Другі матч на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў Швецыя правяла зборная Беларусі. У нулявую гавань зашвартавалася іхняя гульня з сербамі.
З прадстаўнікамі Балканаў беларусы гулялі і ў адборачнай групе. Тады ў Сербіі перамогу святкавалі гаспадары, а ў нас каманды разышліся нічыёй.
Пасля фіяска са шведамі другая гульня хлопцаў выглядала больш прывабна. Атрымалася паставіць гульню ў абароне, а вось у атацы абсалютна нічога не атрымлівалася. Не сказаць, каб і сербы дужа вылучаліся на нашым фоне. Лік 0:0 абсалютна лагічны.
Таксама сёння ў нашай групе Італія перамагла Швецыю 2:1. Такім чынам турнірная становішча выглядае наступным чынам: Італія — 4 пункты, Швецыя — 3, Сербія — 2, Беларусь — 1. Для выхаду ў паўфінал нашым трэба абавязкова перамагаць Італію, і спадзявацца, што Сербія і Швецыя не згуляюць унічыю.