Прэм’ер-міністрам Польшчы стаў Яраслаў Качыньскі, брат-блізьнюк польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага. У далёкім 1962 годзе блізьняткі ўжо пачыналі разам рабіць кар’еру, але тады акторскую. Яны зьняліся ў папулярнай дзіцячай кінаказцы «Пра тых дваіх, якія скралі Месяц».

Фільм пра тое, як два неслухі ды гарэзы не даюць спакою ўсёй вёсцы. А больш за ўсё блізьняты ня любяць працаваць, і гатовыя на ўсё, абы ніколі нічога не рабіць. І тут ім прыходзіць да галавы простая ідэя: скрасьці залаты Месяц, прадаць яго і бавіць бяз клопатаў усё жыцьцё. Самае цікавае, што ім насамрэч удаецца злавіць Месяц у сетку. Але прыгоды на гэтым толькі пачынаюцца…

Як вядома, канец у казак шчасьлівы ды павучальны. Героі пройдуць праз прыгоды і выпрабаваньні, пасьля якіх зразумеюць, што ня ў грошах шчасьце, вернуцца дадому, ды будуць дапамагаць бацькам і вяскоўцам.

…А пасьля стануць прэзыдэнтам ды прэм’ер-мінітрам Польшчы.

Глядзі яшчэ:

O dwóch takich co ukradli księżyc (пра фільм).

Jarosław Kaczyński nowym premierem, Stanisław Kluza powołany na min. finansów ()

Фота Merlin.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0