Касавы апарат разам з выручкай на больш чым 2 мільёны рублёў 21 чэрвеня скралі з магазіна №18 у вілейскім мікрараёне Воўкаўшчына.

Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю «РГ», што пра здарэнне ў тры гадзіны ночы 21 чэрвеня паведамілі супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы, якія патрулявалі раён каля магазіна.

Паводле слоў Андрэя Дударчыка, каб трапіць у краму, зламыснікі зламалі дзверы. Міліцыя шукае злачынцаў.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0