Аўтобус, які сёння, 23 чэрвеня, прывёз дрыбінскіх школьнікаў і настаўнікаў у Магілёў, угналі невядомыя злачынцы.

Пра гэта паведамляюць самі вучні, якія тэлефануюць сваім бацькам і просяць забраць з абласнога цэнтру дахаты.

Дзеці з чарнобыльскіх сем’яў, што жывуць на Дрыбіншчыне, прыехалі разам са сваімі настаўнікамі ў Магілёў, каб здаць адбіткі пальцаў, бо сёлета едуць па праграме дапамогі ахвярам аварыі на ЧАЭС у Вялікабрытанію.

Кіроўца высадзіў пасажыраў і прыпаркаваўся каля Дома піянераў. Мужчына адышоўся на некалькі гадзінаў, а калі вярнуўся, то не знайшоў свайго транспарту на стаянцы.

***

Як паведамілі НН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, адразу была ўведзена аперацыя «Перахват». Месцазнаходжанне аўтобуса пакуль невядомае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?