Джорджу Дзідэрыку Прынслу выстаўленае афіцыйнае абвінавачанне паводле ч.1 арт. 207 КК (разбой). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення.

39-гадовы Прынслу Джордж Дзідэрык, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, як адзін з самых небяспечных злачынцаў Паўднёвай Афрыкі, рыхтаваўся да нападу на аддзяленне «Беларусбанка» ў Баранавічах два тыдні: знайшоў металічны стрыжань, якім заблакаваў дзверы, загадзя набыў дзіцячы пісталет, газавы балончык і шапачку. 10 чэрвеня 2009 году ў часе нападу мужчына ўдарыў дзвюх жанчын — супрацоўніцу банку і наведніцу ўстановы. 38-гадовая супрацоўніца філіялу ад ўдару нападніка павалілася на банкамат і моцна ўдарылася аб яго галавой.

Затрымалі злачынцу, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі, 12 чэрвеня ў Мінску. Дапамог следству баранавіцкі хлопчык, які бачыў рабаўніка, калі той выбягаў з банка. Дзякуючы сведчанням хлопчыка быў складзены якасны фотаробат.

***

Інтэрпол вышуквае Джорджа Дзідэрыка Прынслу за сексуальныя злачынствы супраць дзяцей. Яго вінавацяць у згвалтаванні дзяўчат 11 і 15 гадоў, вырабе дзіцячай парнаграфіі і махлярстве.

Злачынца пайшоў на справу з цацкай.

Супрацоўніца банку была траўмаваная ў часе налёту.

Паводле Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0