Дзень 23 чэрвеня прынёс у Беларусь навальніцы, моцныя ападкі і штармавы вецер, паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
У Мар'інай Горцы (Мінская вобласць) выпала 28 мм ападкаў, або 28 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі (больш як трэць месячнай нормы), у Мінску — 16 мм, або каля 20% чэрвеньскай нормы,
прычым такая колькасць ападкаў выпала за 20 хвілін (у перыяд дзеяння летняга часу дзень лічыцца з 9.00 да 21.00, а навальніца прыйшла ў сталіцу прыкладна ў 20.40). На трэцім месцы Слуцк з 13 мм. У гэтым населеным пункце Мінскай вобласці колькасць ападкаў у чэрвені ўжо стала рэкорднай за ўвесь перыяд метэаназіранняў.
Самы моцны вецер адзначаўся ў Брэсцкай вобласці: Жыткавічах (21 м/с), Баранавічах (20 м/с) і Пружанах (19 м/с).
У асобных раёнах адзначаны град.
Тэмпература паветра склала ад 24 градусаў па поўначы Віцебскай вобласці да 31 градуса ў Лельчыцах (Гомельская вобласць). У Мінску паветра прагрэлася да 28,5 градуса пры прагнозе 26—28.
Паводле інфармацыі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у выніку моцнага ветру пацярпелі некалькі населеных пунктаў Лоеўскага і Калінкавіцкага раёнаў.
24 чэрвеня ў Беларусі зноў чакаюцца навальнічныя дажджы.