У аўторак адвакат Павал Сапелка бачыўся ў мінскім следчым ізалятары з ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам.

«Трымаецца, вельмі слабы, але працягвае галадоўку, на сустрэчу прыйшоў самастойна», — паведаміў адвакат.

Мінуў 69 дзень, як Мікалай Аўтуховіч пачаў галадоўку.

Адвакату невядома, ці ставяць Аўтуховічу кропельніцы. Прадпрымальнік пратэстуе супраць крымінальнага пераследу, які лічыць незаконным — Аўтуховіча абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта. Днямі Аўтуховічу абвясцілі, што ён лічыцца падазраваным і ў яшчэ адной крымінальнай справе — аб незаконных дзеяннях са зброяй (ч.3 арт.295 КК).

Найбольшае пакаранне паводле гэтага артыкула — восем гадоў зняволення.

Паводле адваката, справы, у якіх фігуруе Мікалай Аўтуховіч аб’яднаныя. Павел Сапелка таксама паведаміў прозвішча новага следчага, які вядзе справу Аўтуховіча — гэта спадар Клачко. Раней справу прадпрымальніка расследаваў следчы Кухаронак з Гродна.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0