Іранскі рэжым з дапамогай еўрапейскіх тэлекамунікацыйных кампаніяў распрацаваў адзін з самых вытанчаных механізмаў кантролю і цэнзаравання Інтэрнэту, механізм, які дазваляе ў масавым парадку правяраць змест асабістых паведамленняў.

Роспыты іранскіх экспертаў у Іране і па‑за межамі краіны сведчаць, што намаганні іранскага ўраду зрабіць маніторынг інфармацыі ў Сеціве сягаюць далей за простае блакаванне сайтаў ці пагаршэнне якасці інтэрнэт‑трафіку.

Паводле экспертаў, іранскія ўлады з дапамогай тэхналогіі «Глыбокая праверка пакетаў»(DPI) збіраюць інфармацыю пра асобных грамадзянаў і могуць мяняць яе з мэтамі дэзінфармацыі.

Гэтыя новыя магчымасці маніторынгу, прынамсі, часткова, забяспечыла сумеснае прадпрыемства, утворанае з нямецкай фірмы Siemens AG і фінскай кампаніі Nokia Corp., паведаміў Бэн Рум, прэсавы сакратар сумеснай кампаніі. Цэнтр маніторынгу, які быў збудаваны ў іранскай дзяржаўнай тэлефоннай манаполіі, быў часткай большага кантракту, які ўключаў прожах тэхналогіі па мабільных тэлефонах.

«Калі вы прадаяце камунікацыйную сетку, разам з ёй вы прадаяце здольнасць перахопліваць паведамленні, якія перадаюцца праз яе», — сказаў Рум.

Паводле экспертаў, у апошнія месяцы іранскі ўрад досыць перыядычна, але не вельмі інтэнсіўна эксперыментаваў з набытымі тэхналогіямі, але падчас апошніх непарадкаў і хваляванняў пачаў рабіць гэта стала.

«Мы не ведалі, што яны будуць карыстацца гэтым пастаянна, — кажа тэгеранскі інтэрнэт‑інжынер. — Але цяпер мы разумеем, што яны маюць магутную тэхналогію, якая дазволіць ім комплексны нагляд ў Сеціве».

«Глыбокая прверка пакетаў» — гэта здольнасць правяраць плыні інтэрнэт‑дадзеных, ад электроннай пошты і тэлефонных званкоў праз Інтэрнэт да паведамленняў на сацыяльных сетках, такіх як Facebook і Twitter. Кожны пакет дадзеных, які дасылаецца праз Інтэрнэт, за лічаныя мілісекунды дэканструюецца, правяраецца на ключавыя словы і аднаўляецца зноў. У выпадку Ірану гэта робіцца ў абсягах усёй краіны — дастакова зрабіць адзін шлюзавы пункт. Але пакуль цяжка сказаць, ці для «Глыбокай праверкі пакетаў» выкарыстоўваецца менавіта еўрапейская тэхналогія.

Фільтраванне іранскага інтэрнэт‑трафіку тлумачыць прычыны таго, чаму ўрад не перакрывае Сеціва зусім, і тое, чаму падчас абвяшчэння вынікаў і пачатку масавых непарадкаў яно працавала запаволена.

Карыстальнікі ў Іране паведамляюць, што гэтымі днямі хуткасць Інтэрнэту знізілася амаль у дзесяць разоў у параўнанні са звычайнай. А як вядома, «Глыбокая праверка пакетаў» запавольвае перадачу інтэрнэт‑звестак, дарма што гэтымі днямі яе кампенсавалі шматкротным павелічэннем прапускной моцы.

Цяпер Іран «умешваецца ў тое, што людзі хочуць сказаць», — кажа Брэдлі Ансціс, кіраўнік аддзелу тэхнічных стратэгіяў Marshal8el — каліфарнійскай кампаніі па бяспецы ў Сеціве: «Выдае на тое, што яны ступілі на крок уперад у параўнанні з тым, што робяць іншыя краіны, нават Кітай».

У Кітаі, дзе 300 мільёнаў інтэрнэт‑карыстальнікаў, фільтраванне Ітэрнэту ажыццяўляецца не так цэнтралізавана — на ўзроўні інтэрнэт‑правайдэраў, якіх у краіне некалькі, што павінна выклікаць шмат пытанняў пра каардынацыю дзеянняў паміж правайдэрамі. У Іране, дзе 23 мільёны чалавек завітваюць у Інтэрнэт, уся інфармацыйная плынь праходзіць праз аднаго манапаліста — дзяржаўнага правайдэра «Тэлекамунікацыйныя інфраструктуры».

Калі сёння нейкая дзяржава хоча кантраляваць інфармацыю, недастакова адно блакаваць доступ да інтэрнэт‑сайтаў: яны могуць месціцца па‑за межамі краіны. Цяпер, калі абмен выявамі і паведамленнямі праз сацыяльныя сеткі робіцца папулярнейшым, рэпрэсіўныя рэжымы звяртаюцца да тэхналогіяў, якія дазваляюць ім праглядаць змест перасылкі, паведамленне за паведамленнем. Краіны з недэмакратычным урадам — не адзіныя, хто выкарыстоўвае такія тэхналогіі. Да прыкладу, Брытанія мае спіс афіцыйна заблакаваных сайтаў, падобныя захады робіць Нямеччына. У ЗША, Нацыянальнае Агенцтва Бяспекі мае падобныя магчымасці і правы, якія перадугледжаныя «Праграмай па высочванні тэрарыстаў». Праверка зместу і тэхналогіі фільтравання ўжо пашырыліся сярод карпарацыяў, школаў і іншых установаў, як сродак змагання з непатрэбнымі паведамленнямі (спамам) і кампутарнымі вірусамі. У сем’ях блакаванне выкарыстоўваецца, каб абараніць дзяцей ад парнаграфічных старонак, якія прапануюць азартныя гульні. У Іране цэнзараванне Інтэрнэту паўстала з падобным аргументацыяй: трэба блакаваць порнасайты. Кампанія Nokia Siemens Networks пастаўляла тэхналогіі ў Іран згодна з канцэпцыяй «законны перахоп, кажа Бэн Рум. Паводле гэтай агульнапрынятай канцэпцыі, можна перахопліваць асабістыя звесткі карыстальніка дзеля эфектыўнага змагання з тэрарызмам, дзіцячай парнаграфіяй, перавозам наркотыкаў і іншымі незаконнымі дзеяннямі, якія абралі сродкам камунікацыі Інтэрнэт.

Іран пачаў актыўна кантраляваць Інтэрнэт у канцы 1990‑х — з часоў, калі Сеціва дайшло да універсітэтаў і дзяржаўных установаў. У пачатку 2000‑х урад спрабаваў абмежаваць благасферу — напрыклад, абвязваў блогераў набываць дзяржаўныя ліцэнзіі. У 2005 годзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў, урад заблакаваў Інтэрнэт на колькі гадзінаў, абвінаваціўшы замежных хакераў у кібер‑атацы, — сцверджанне, якое некаторыя тэгеранскія інжынеры прызналі непраўдзівым.

Крыстафер Роўдс і Ларэта Чао, Уол Стрыт Джорнал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0