Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік цэнтра інфармацыі КДБ Беларусі Валеры Надтачаеў.

Паводле яго словаў, аб’ём незаконных паставак хімічнай сыравіны для наркавытворчасці, якія ідуць з Расіі праз Беларусь у Польшчу, павялічыўся за апошні год у 7 разоў.

«Міжнародны наркабізнес актыўна карыстаецца выгодным геаграфічным месцазнаходжаннем Беларусі і яе адкрытымі межамі з Расіяй».

Ён таксама дадаў, што апошнім часам істотна ўзрасла кантрабанда сінтэтычных наркотыкаў з Польшчы і краін Балтыі ў Беларусь.

На межах з Польшчай і краінамі Балтыі кантраляваць сітуацыю Беларусі ўдаецца больш пільна, і ўсё ж кантрабандысты знаходзяць шляхі праз памежныя лясы ці балоты, часам нават з дапамогай мясцовых жыхароў, якія зацікаўленыя ў дадатковых даходах.

Як заявіў Надтачаеў,

«Польшча паступова ператвараецца ў адзін з сусветных лідэраў па вытворчасці сінтэтычных наркотыкаў.

Тым часам у рэгіёне дзейнічаюць шмат міжнацыянальных арганізаваных злачынных груповак, у якія ўваходзяць грамадзяне Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны і краін Балтыі».

Паводле Надтачаева, наркарынак у Беларусі цяпер забяспечваюць дробныя наркадылеры. Летась у краіне былі распачатыя 122 крымінальныя справы ў сувязі з кантрабандай наркотыкаў. Былі асуджаныя 67 чалавек, канфіскавана амаль 20 кіляграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0