Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя вырашыла вылучыць на будучыя прэзідэнцкія выбары свайго кандыдата.

Прэтэндэнтаў на гэты статус пяцёра: Іван Анташкевіч, Мечыслаў Грыб, Анатоль Ляўковіч, Ігар Маслоўскі і Валеры Фралоў.

У БСДП кажуць, што партыі цалкам па сілах правесці перадвыбарчую кампанію самастойна, ды спасылаюцца на досвед выбараў-2006, калі ад іх на выбары ішоў Аляксандр Казулін. Былі сабраныя неабходныя для яго 100 тыс. подпісаў, а таксама праведзена дастаткова эфектная выбарчая кампанія.

Разам з тым БСДП збіраецца ўдзельнічаць у выбарах адзінага паводле схемы АДС як суб’ект кааліцыі.

Сяргей Бужаў, Мы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0