photo.bymeda.net

photo.bymeda.net

Праз некалькі тыдняў сп. Мур пакідае нашу краіну з прычыны заканчэння тэрміну місіі. Ці прыезд новага кіраўніка місіі стане паваротным момантам у нармалізацыі адносінаў Беларусі з самай магутнай краінай свету? Пытанні задавайце праз акенца каментароў у гэтым артыкуле.

Пачатак онлайна а 13-й.

Пытанне задавайце ўжо зараз праз каментары ў гэтым артыкуле. Розныя брыдкасці ды тэксты, якія не тычацца пытанняў, будуць бязлітасна без папярэджання і тлумачэнняў выдаляцца.

***

Джонатан Мур прыбыў у Беларусь 25 ліпеня 2006 года ў якасці намесніка кіраўніка місіі ў амбасадзе ЗША ў Беларусі. Пасля ад’езду з Беларусі 12 сакавіка 2008 года амбасадара Карэн Сцюарт з’яўляецца Часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спадар Мур — кар’ерны дыпламат. Дыпламатычную працу пачаў у 1990 годзе. Яго першым месцам прызначэння была амбасада ЗША ў Белградзе. З 1993 па 1995 год ён працаваў у аддзеле па справах былой Югаславіі Дзярждэпартамента ЗША, а з 1995 па 1999 год з’яўляўся кіраўніком палітыка‑эканамічнага аддзела амбасады ЗША ў Вільнюсе. Пасля працы на працягу года ў офісе па палітычных пытаннях спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Дэніса Хастэрта Джонатан Мур з 2000 па 2002 год займаў пасаду намесніка дырэктара ўпраўлення Дзярждэпартамента ЗША па справах Расіі. На пачатку 2002 года ён таксама некалькі месяцаў выконваў абавязкі дырэктара гэтага ўпраўлення. З 2002 па 2005 Джонатан Мур з’яўляўся намеснікам амбасадара ЗША ў Віндхуку, Намібія. Перад прыездам у Мінск ён працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаннях нацыянальнай бяспекі ў інстытуце Гувера пры Стэнфардскім універсітэце.

***

Джонатан Мур і яго жонка маюць дзвюх дачок. Спадар Мур валодае шэрагам ганаровых узнагарод Дзярждэпартамента ЗША, а таксама дзвюма ўзнагародамі Амерыканскай дыпламатычнай асацыяцыі за прафесійнае валоданне мовамі. Акрамя таго, прэзідэнт Літвы ўзнагародзіў яго Ордэнам за заслугі і Ордэнам Вялікага князя Гедыміна.

Джонатан Мур валодае баснійскай, сербскай, літоўскай, рускай, нямецкай, дацкай мовамі і вывучае беларускую мову.

Паводле прэс-службы пасольства ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0