Магчымасць выхаду толькі на аднаго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў сёння абмяркоўваюць на выязным пасяджэнні Палітрады АДС у Вільні.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая цяпер старшынюе ў АДС, Анатоль Лябедзька:

«Аднак, падобна, што размова выйдзе за межы гэтай тэмы. Прынамсі, мы хочам расказаць калегам па АДС пра наш досвед наведвання мінскіх заводаў: трактарнага (двойчы) і лядоўняў. Цяпер у працоўных настрой зусім іншы, чым быў нават на пачатку году. Яны абураныя зніжэннем заробкаў, высокімі цэнамі ды іншымі цяжкасцямі. Таму мы будзем прапаноўваць нашым партнёрам ладзіць супольныя акцыі і праводзіць іх не толькі ў сталіцы, але і абавязкова ў рэгіёнах.

Калі ўлада не хоча абмяркоўваць нашы антыкрызісныя прапановы, то трэба апеляваць да працоўных.

Магчыма, трэба ладзіць увосень антыкрызісны сацыяльны марш. Я хачу выступіць менавіта з такой прапановай».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0