Фота NY Times.

Фота NY Times.

Вядомы амерыканскі поп-спявак Майкл Джэксан памёр 25 чэрвеня ў бальніцы Універсітэта Каліфорнія, што ў Лос-Анджэласе.

У чацвер у яго спынілася сэрца — спевака знайшлі ў яго доме, ён не дыхаў.

Джэксана адразу шпіталізавалі, аднак сэрца запусціць не здолелі. У бальніцу спявак паступіў у стане глыбокай комы.

Майклу Джэксану было 50 гадоў (нарадзіўся 29 жніўня 1958 г.). Увесну паведамлялася, што ў яго быў выяўлены рак скуры, але потым інфармацыя была абвергнутая.

nn.by

***

Пітэр Пэн, якога звалі Майкл

Пітэр Пэн — хлопчык, які не жадаў быць дарослым — гэта мянушка засталася за Майклам Джэксанам, нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе яму споўнілася 50 гадоў.

Цёмнаскуры хлопчык з небагатай сям’і ўпершыню з’явіўся на сцэне ў 1964 г. разам з чатырма братамі, што стварылі гурт The Jackson Five.

Тытул караля поп-музыкі ён атрымаў шмат пазней, пасля нечуванага поспеху яго трэцяга сольнага альбома«Thriller», які і да сёння застаецца самым прадаваным у свеце.

Усё сваё жыццё Майкл Джэксан не пераставаў здзіўляць сваіх фанатаў, і заводзіць ворагаў. Злыя языкі казалі пра мноства пластычных аперацый, у выніку якіх у спевака пабялела скура і змянілася форма носа. Яго непрацяглы шлюб з дачкой Элвіса Прэслі называлі спробай схаваць яго цікавасць да маленькіх хлопчыкаў.

Майкл Джэксан сапраўды любіў дзяцей.

Ён ахвяраваў велізарныя сумы дзецям Сараева, косаўскім уцекачам. У 1999 г. у Мюнхене спявак зладзіў вядомы канцэрт «Джэксан і сябры». Прыбыткі пайшлі ў фонд ЮНЕСКА, арганізацыі Чырвонага Крыжа і ў Дзіцячы фонд Нельсана Мандэлы.

У 1993 г. Джэксана абвінавацілі ў сэксуальных заляцаннях да 13-гадовага хлопчыка. Новы скандал разгарэўся ў 2003 г., калі яго абвінавацілі ў разбэшчванні малалетніх, што начавалі ў яго маёнтку Neverland, дзе ён пабудаваў для дзяцей парк атракцыёнаў і заапарк.

Майкл быў арыштаваны, але хутка адпушчаны пад заклад.

Суд працягваўся пяць месяцаў, пасля чаго з Джэксана былі знятыя ўсе абвінавачанні.

13 ліпеня Майкл Джэксан павінен быў выступіць з канцэртам у Вялікабрытаніі — першым у вялікім турнэ па свеце, якое павінна было працягнуцца да 2010 г.

euronews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?