Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запрошаны на святкаванне 1000-годдзя Літвы.

Афіцыйнае запрашэнне паступіла ад кіраўніка літоўскага ўрада Андруса Кубілюса падчас сустрэчы двух прэм'ераў у Гродне 26 чэрвеня, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Урачыстасці пройдуць у Вільні 6 ліпеня. Паводле інфармацыі прэс-службы пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, у іх плануюць узяць удзел

каралеўскія пары Нарвегіі і Швецыі, каралева Даніі, прэзідэнты Ісландыі, Латвіі, Польшчы, Украіны, Фінляндыі, легат папы рымскага, прэм'ер-міністр Эстоніі, старшыня Еўрапейскай Камісіі, міністр культуры Расіі.

Андрус Кубілюс таксама прапанаваў Сяргею Сідорскаму разгледзець магчымасць удзелу Беларусі ў святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, якое адбудзецца ў 2010 годзе. «Мы маглі б падумаць пра агульныя мерапрыемствы святкавання», — сказаў літоўскі прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?