Каля месяца пасля абвяшчэння выраку забойцам «пухавіцкага падпальшчыка» асуджаныя застаюцца дома.
Міліцэйскія пасты знятыя з іх хатаў.
У РУУС Жыткавіцкага раёна кажуць, што да іх не прыйшло рашэнне суду аб змяненні меры стрыманьня, і асуджаныя за забойства застаюцца пад хатнім арыштам, падае Інтэрфакс.
Верагодна, улады чакаюць амністыі да асуджаных з нагоды 65‑годдзя вызвалення Беларусі. У міліцыі гэта ўскосна пацвердзілі.
***
9 чэрвеня Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу забойцаў «пухавіцкага падпальшчыка» — Сяргея Аліферовіча і Ігара Макарэвіча.
Абодва прасілі Вярхоўны суд змякчыць прысуд Гомельскага абласнога суда. Першы быў засуджаны да 5 гадоў, другі — да 3 гадоў зняволення — ніжэй за ніжнюю мяжу паводле артыкула за наўмыснае забойства, учыненае групай асоб.
31 снежня Аліферовіч і Макарэвіч разам з саўдзельнікамі забілі свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча — жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пасля ўмяшання ў справу А.Лукашэнкі да суда яны былі вызваленыя на падпіску на нявыездзе. Пазней суд даў ім вельмі мяккія прысуды.
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гомельскага суда.