Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 28 чэрвеня ў міліцыю з заявай аб знікненні двух дзяцей звярнуліся жыхаркі Мазыра 1973 і 1975 гадоў нараджэння.
Жанчыны растлумачылі, што яны разам з дзецьмі загаралі на беразе Прыпяці. Прыкладна ў 18.20 яны ўбачылі, што зніклі дзеці — дзяўчынка і хлопчыка, вучні 5‑га і 3‑га класаў.
Раніцай 29 чэрвеня целы дзяцей былі знойдзены ў Прыпяці непадалёк ад месца іх адпачынку.