«Асобныя супрацоўнікі МУС з’яўляюцца актыўнымі чальцамі сумнеўных рэлігійных сектаў. Яны лічаць сябе пратэстанцкімі пастарамі.

Так, увайшоўшы ў кіраўніцтва адной з абшчын баптыстаў, аперупаўнаважаны ГУУС Мінгарвыканкама кансультаваў сваіх «братоў», раскрываючы формы і метады правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў», — распавёў сёння Лукашэнка на нарадзе з аператыўна-кіраўнічым складам органаў унутраных спраў.

Больш за тое, ён зладзіў у Мінску масавае рэлігійнае мерапрыемства, прымеркаванае да ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі, а таксама заяўляў пра намеры далучыць да дзейнасці абшчыны курсантаў і выкладчыцкі склад Акадэміі МУС, — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Глядзі таксама:
Лукашэнка ўчыніў разнос міліцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0