У Беларусі і Украіны склаліся адносіны ўзаемаразумення ў палітычнай сферы. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура 29 чэрвеня падчас сустрэчы са спікерам Вярхоўнай рады Украіны Уладзімірам Літвіным.

«Гэта пацвярджаюць сустрэчы на вышэйшым узроўні, якія адбываюцца ў апошні час вельмі інтэнсіўна: сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, парламентарыяў», — сказаў Батура.

«Мы дакладна прытрымліваемся пэўных прынцыпаў супрацоўніцтва з Украінай. Гэта ўмацаванне дружбы, гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва і паглыбленне нашага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, — сказаў спікер.

У сваю чаргу старшыня Вярхоўнай рады Украіны заявіў, што на парламенцкім узроўні неабходна зрабіць усё для таго, каб супрацоўніцтва дзвюх краін «мела сістэмны, завершаны, комплексны характар». «Плённая праца кіраўнікоў дзяржаў у апошні час можа быць для нас накіравальнай вяхой у сэнсе таго, як трэба практычна арганізоўваць працу», — сказаў Літвін.

Ён лічыць, што Беларусі і Украіне «неабходна каардынаваць намаганні як на ўзроўні двухбаковых адносін, так і ў межах міжнародных парламенцкіх арганізацый, у тым ліку ў межах Усходняга партнёрства». «Для таго, каб мы атрымалі вынік, а не залу чакання», — патлумачыў Літвін.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0