У гэтай краіне вайскоўцы скінулі і выслалі прэзідэнта, які захацеў падоўжыць свой тэрмін на рэферэндуме.

Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асуджае гвалтоўнае адхіленне ад улады групай асоб законна выбранага прэзідэнта Гандураса і яго высылку з краіны.

Аб гэтым заявіў сёння прэс-сакратар замежнапалітычнага ведамства Андрэй Папоў, адказваючы на пытанне аб тым, як у МЗС могуць пракаменціраваць бягучыя ўнутрыпалітычныя падзеі ў Гандурасе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.

«Лічым, што толькі ўвесь народ Гандураса ў рамках Канстытуцыі сваёй дзяржавы мае права вырашаць, якім павінен быць дзяржаўны лад у гэтай краіне», - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

«Асаблівую трывогу выклікаюць у нас паведамленні ў СМІ аб гвалтоўных дзеяннях, прынятых адносна кіраўніцтва пасольстваў Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа, акрэдытаваных у Гандурасе, - адзначыў Андрэй Папоў. - Разлічваем на безадкладнае вяртанне сітуацыі ў Гандурасе ў прававое рэчышча, а таксама на безумоўнае паважанне гэтай краіны сваіх міжнародных абавязацельстваў, уключаючы адпаведныя палажэнні Венскай канвенцыі ў частцы гарантый бяспекі дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?