На гэтым тыднi на тэрыторыю Беларусi завiтае атмасферны фронт з боку поўначы Еўропы, таму чакаецца невялiкае знiжэнне тэмпературнага фону ў нашай краiне,паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
Разам з тым, 30 чэрвеня i 1 лiпеня дзённая тэмпература будзе трымацца на ўзроўнi 22—28 градусаў, а па поўднi краiны — плюс 30 i больш.
Пры гэтым у аўторак па поўднi краiны, а ў сераду па паўднёвым захадзе — кароткачасовыя дажджы i навальнiцы.
Невялiкае пахаладанне пачнецца ўжо ў чацвер,
калi ўначы тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 10—18 градусаў, удзень 19—26, у паўднёвых раёнах 27—29 цяпла.
3 лiпеня, пад уплывам вiльготных паветраных мас з боку Балтыйскага мора месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальнiцы.
У ноч на 3 лiпеня тэмпература паветра захаваецца на ўзроўнi 11—18 цяпла,
удзень — 19—26, у Брэсцкай i Гомельскай абласцях да 28 градусаў.
Няўстойлiвае надвор’е захаваецца 4 i 5 лiпеня. Падзьме халаднаваты паўночна‑заходнi вецер. Месцамi пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў ноч на суботу 10—17, у ноч на нядзелю — ад плюс 5 на поўначы да 15 градусаў на поўднi краiны.
Удзень на выхадныя 17—24,па паўднёвым захадзе 25—27 градусаў.