Беларуска Вікторыя Азаранка (№8 WTA) не змагла прабіцца ў паўфінал «Умблдону». У аўторак Віка без асаблівай барацьбы саступіла Сірэне Уільямс.
Сёлета наша тэнісістка ўжо прайгравала амерыканцы на адным з турніраў «Вялікага шлему». У студзені Віка праз сонечны ўдар не змагла працягнуць барацьбу на «Аўстраліян Оўпен». Затое ў красавіку перамагла Уільямс у фінале турніру ў Маямі.
Напэўна, Азаранка зашмат сілаў аддала ва ўчорашнім матчы 1/8 фіналу з расіянкай Надзяй Пятровай. Беларуска не была падобна да сябе. Занадта лёгка аддаўшы перавагу Сірэне — 2:6, 3:6.
Цяпер у паўфінале Сірэна Уільямс сустрэнецца з расіянкай Аленай Дзяменцьевай, а Уільямс Венус — з іншай расіянкай Дынарай Сафінай.