У Нью‑Ёрку, у грамадзкім цэнтры сабору сьв. Кірылы Тураўскага, адбылася прэзэнтацыя кнігі Зянона Пазьняка «Нацыянальныя каштоўнасьці».

Як адначаецца ў анатацыі, у кнізе дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьвядомасьці і ідэалёгія нацыянальна‑культурнай супольнасьці, праблемы выжываньні і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Зьмешчаныя развагі пра значэньне беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў, ролю эліты ў жыцьці грамадзтва.

Па словах Пазьняка, кніжка разьлічаная на асьветніцтва маладога пакаленьня. На думку старэйшага дзеяча беларускай дыяспары ў Амэрыцы Антона Шукелойця, які выступіў на прэзэнтацыі, гэтае выданьне будзе ўнёскам ў распрацоўку канцэпцыі нацыянальнай ідэі.

Гэта — дзевятая кніга Пазьняка, выдадзеная ім у эміграцыі. Папярэдняя («Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1») аб’ядноўвае артыкулы, выступы і матэрыялы з1990 году да эміграцыі аўтара.

Зянон Пазьняк таксама аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, зьяўляецца ганаровым членам Беларускага ПЭН‑цэнтру.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0