На 27 ліпеня запланавана чарговая сустрэча «тройкі» ЕС з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Як паведаміў 1 ліпеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, яна пройдзе на ўзроўні міністраў у Брусэлі.

У склад «тройкі» ўваходзяць генеральны сакратар Рады ЕС Хаўер Салана, еўракамісар па вонкавых сувязях Беніта Ферэра‑Вальднер і кіраўнік МЗС краіны — старшыні ЕС Швецыі Карл Більт.

7 снежня павінна прайсці яшчэ адна сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у рамках праграмы «Усходняга партнёрства».

Двухбаковыя сустрэчы паміж Беларуссю і Швецыяй пакуль не плануюцца.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0