Моцныя дажджы прайшлі 1 ліпеня ў шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, найбольшая колькасць ападкаў за суткі выпала ў Ваўкавыску — 58 мм (22 мм ноччу і 36 мм днём), што складае амаль 70% месячнай нормы. На другім месцы Гродна, дзе за суткі выпала 17 мм ападкаў.

Самы моцны парыў ветру зафіксаваны днём у Высокім (Брэсцкая вобласць) — 18 м/с.

Максімальная тэмпература паветра склала ад 21 градуса на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці да 29 градусаў на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці (у Мінску — 24 градусы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?