У Санкт-Пецярбургу ў акцыях пратэсту антыглябалістаў супраць саміту «вялікай васьмёркі» ўзялі ўдзел беларускія актывісты – прадстаўнікі незарэгістраванага Беларускага сацыяльнага руху «Разам» і Руху за народнае самакіраваньне. Пра гэта з Санкт-Пецярбургу паведаміў удзельнік акцый пратэсту, дэпутат Гомельскага гарадзкога Савету Юрась Глушакоў.

Паводле спадара Глушакова, 15 ліпеня падчас дзьвюх вулічных акцый беларускія актывісты распаўсюдзілі ўлёткі з назовам «Беларуская праўда». У іх выказана пазыцыя наконт магчымага абмеркаваньня на саміце «беларускага пытаньня». Актывісты настойваюць на неабходнасьці супрацьстаяньня як бюракратычнай дыктатуры, так і міжнароднаму дыктату імпэрыялістычных дзяржаваў і карпарацый.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0