Платныя паслугі за паскоранае афармленне пашпартоў і іншых міграцыйных дакументаў уведзены ў Беларусі з 1 ліпеня.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Іна Студзенічнік.

Такая паслуга існавала раней, але ў красавіку 2009 года Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло рашэнне аб яе адмене. Паводле слоў спецыяліста, цяпер грамадзяне, заплаціўшы пэўную суму, зноў могуць паскорыць афармленне дакументаў.

Так, жыхары сталіцы замест месячнага тэрміну новы пашпарт могуць атрымаць на працягу сямі рабочых дзён.

Для ўсіх астатніх грамадзян Беларусі тэрмін паскоранага афармлення дакументаў не перавышае 15 рабочых дзён.

Што датычыцца тарыфаў, то за паскоранае афармленне пашпарта грамадзяніна Беларусі трэба будзе заплаціць Br20 тыс., столькі ж за афармленне віду на жыхарства ў Беларусі.

Паскоранае афармленне новага пашпарта замест згубленага будзе каштаваць Br30 тыс., столькі ж трэба будзе заплаціць за афармленне пашпарта грамадзяніна Беларусі для выезду на мяжу на пастаяннае месца жыхарства. Іна Студзенічнік таксама расказала, што разгар сезона водпускаў не стварыў чэргаў у сталічных аддзелах па грамадзянстве і міграцыі, аднак колькасць грамадзян, якія жадаюць аформіць або замяніць пашпарт, павялічылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?