У панядзелак пачынаецца візіт прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Маскву, падчас якога будуць абмяркоўвацца праблемы скарачэння ўзбраенняў. Кіраўнік Амерыкі правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам Расіі — прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм’ер‑міністрам Уладзімірам Пуціным.

Напярэдадні прылёту Абама даў інтэрв’ю апазіцыйнай «Новой газете». Нумар з’явіцца ў продажы ў панядзелак. Мяркуе прэзідэнт ЗША сустрэцца і прадстаўнікамі расійскай апазіцыі, як з Зюганавым, так і з Каспаравым.

Візіт працягнецца тры дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?