У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці пасля святкавання Дня незалежнасці згарэў Дом культуры.

Паведамленне пра моцны пажар у Доме культуры вёскі Марахорава прыйшло на пульт службы «101» каля 2 гадзін ночы 4 ліпеня. Агонь успыхнуў пасля святкавання ў клубе Дня незалежнасці.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, у выніку пажару знішчаны дах аднапавярховага будынка 1959 года пабудовы, столевыя перакрыцці глядацкай і танцавальнай залаў, кабінеты. Папярэдняй прычынай надзвычайнага здарэння стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?