Паводле галавання на інтэрнэт-старонцы швейцарскай фундацыі «Новыя 7 цудаў свету» у катэгорыі «Нацыянальныя паркі» Белавежская пушча займае цяпер 4-ае месца.

Мэта швейцарскай ініцыятывы - на аснове народнага галасавання стварыць спіс 7 цудаў свету дзікай прыроды, якія будуць абвешчаныя ў 2011 годзе. Цяпер ідзе адборачны этап у 7 катэгорыях: краявід, астравы, горныя ўтварэнні, вулканы, нацыянальныя паркі, лясы, марскія ўтварэнні. Пасля тройка найлепшых у кожнай катэгорыі будзе змагацца ў фінальным галасаванні, якое пачнецца пасля 21 ліпеня. Пакуль што, Белавежская пушча ж у сваёй катэгорыі мае непрахадное, чацвёртае, месца. Дык галасуйма за нашу!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?