У выніку масавых пратэстаў у правінцыі Сіньцдзян на захадзе Кітая загінула каля 140 чалавек і болей за 800 былі параненыя, паведамляюць кітайскія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі.

Пратэст з удзелам 10 тысяч уйгураў адбыўся 5 ліпеня ў адміністрацыйным цэнтры Сіньцдзян‑Уйгурскага аўтаномнага раёна горада Урумчы. Удзельнікі патрабавалі, каб улады пакаралі зачыншчыкаў бойкі, якая адбылася 26 чэрвеня на заводзе цацак паміж ханьцамі і уйгурамі ў горадзе Шаогунь.

Па дадзеным інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, паліцыя аднавіла парадак, пасля таго як «дэманстранты пачалі нападаць на прахожых і падпалілі некалькі аўтамабіляў». Для падаўлення акцыі пратэсту уйгур вайскоўцы выкарысталі агнястрэльную зброю. Каля 140 чалавек загінула, болей за 800 былі параненыя, некалькі сотняў чалавек арыштавана.

У правінцыі Сіньцдзянь жыве каля 8 мільёнаў уйгураў. Ужо некалькі дзесяцігоддзяў уйгурскія сепаратысты змагаюцца з кітайскімі ўладамі. Час ад часу узнікаюць масавыя пратэсты і сутычкі з міліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?