У Баку прэм’ер-міністр Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым ды сваім азербайджанскім калегам Артурам Расі-задэ.

7 ліпеня 2009 году адбудзецца аднадзённы візіт прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага ў Азербайджан. У Баку Сідорскі сустрэнецца з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Адбудуцца перамовы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. У Азербайджан у складзе беларускай дэлегацыі накіруюцца міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, міністр гандлю Валянцін Чаканаў, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў, намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0