Асіповіцкі раённы суд прысудзіў Арцёму Дубскаму год пазбаўлення волі. Маладафронтаўца абвінавацілі ў парушэньні правілаў адбыцця пакарання, калі ён з’ехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну.

— Арцём Дубскі – чарговы закладнік сённяшняга рэжыму, — так пракаментаваў прэсавай службе БХД рашэнне суда былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэту партыі Павал Севярынец. Не выпадкова прысуд агучаны сёння, у дзень калі ў Маскве сустракаюцца Барак Абама і Дмітрый Мядведзеў, калі Захад і Усход спрабуюць знайсці паразуменне. Ледзь скончыўшы перамовы з Захадам, рэжым адразу паказвае сваю гатоўнасць «закручваць гайкі». Жахліва, што ў такой сітуацыі жывы чалавек становіцца таварам для гандлю, такім жа як камбайны або малочная прадукцыя.

БХД абураная прысудам і мы лічым Арцёма Дубскага палітычным вязнем, — агучыў пазіцыю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?