Сёння другі дзень XV штогадовай грэка-каталіцкай Пілігрымкі з Віцебску ў Полацк. Як адзначыў айцец Зміцер Грышан, надвор’е спрыяе і людзі поўныя аптымізму. Усяго ў шлях выправілася больш за 50 чалавек. Сярод пілігрымаў ёсць госці з Польшчы, Украіны і Расіі. Удзельнікаў аказалася менш, чым у мінулым годзе — звычайна ў пілігрымцы ўдзельнічае 70-80 чалавек. Айцец Зміцер звязвае гэта з мажлівымі наступствамі крызісу: маўляў, людзі зараз больш працуюць.
У першы дзень было пройдзена каля 40 кіламетраў. Пакуль ніхто не далучыўся, але чакаецца «папаўненне» ў Шуміліна, дзе звычайна далучаецца 3-4 чалавекі.
Пілігрымка будзе праходзіць да 12 ліпеня.
***
Для тых, хто хоча даехаць з Мінска аўтобусам 11.07 і прайсці шлях са Струння да Полацка: аўтобус ад’язджае а 8.00 раніцы з паркінгу пры ст. метро «Барысаўскі тракт». Кантакт: Юры Мазуркевіч (029) 635-83-39.