Прагноз надвор’я ў на выходныя.

 Фота www.photo-scapes.net

Фота www.photo-scapes.net

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—14°C, днём 20—26°C.

У Мінску 10 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём 21—23°C.

11 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°C, днём 19—26°C, па паўднёвым усходзе да 28°C.

12 ліпеня чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём 19—26°C, па паўднёвым усходзе да 28°C.

У Мінску 11 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы 4—9, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём каля 25°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0