«Гэтая падзея адбылася зусім нядаўна. І я не магу яшчэ даць ёй паўнавартасную ацэнку. Але гэта быў, канечне, непрыемны для ўсіх нас сюрпрыз. Гэта ідзе ўразрэз з тымі крокамі, якія ўжо зрабіла Беларусь, тымі словамі, якія былі сказаны Беларуссю, і магчымасцю новых крокаў, абяцаных Рэспублікай Беларусь. Канечне, усё было зроблена згодна з цяперашнім Крымінальным кодэксам. Таму я лічу неабходным задумацца пра рэарганізацыю і абнаўленне гэтага кодэксу. Магчыма, пра змякчэнне некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэксу, каб прывесці яго ў адпаведнасць з крымінальнымі кодэксамі краінаў Еўрасаюзу. Зрабіць, каб ён быў больш адкрытым і паважаў асноўныя фундаментальныя свабоды», — заявіла 9 ліпеня пасол Францыі Мірэй Мюсо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?