Адначасова з пахаваннем поп-караля ў Лос-Анджэлесе, у горадзе над Бугам некалькі соцень чалавек пад песні спевака запалілі свечкі.

Прыблізна а 20-й гадзіне ў Брэсце сабралася каля дзвюх соцень чалавек. Кожны прынёс з сабой свечку. Вечар развітання пачаўся з хвіліны маўчання. Пасля на агромістым палотнішчы з фота Майкла і гадамі яго жыцця ўсім прысутным прапанавалі напісаць свае пажаданні куміру, які пайшоў з жыцця. Пазней гэтае палотнішча дашлюць па пошце ў афіцыйны фан-клуб спевака ў Лос-Анджэлес.

Развітваліся з Майклам Джэксанам пад ягоныя найлепшыя кампазіцыі: Billie Jean, Bad, Beat It, Black or White, You Are Not Alone ды інш.

Сярод тых, хто прыйшоў у той вечар былі як прыхільнікі творчасці, так і звычайныя людзі. Кожны прысутны атрымаў у падарунак памятную паштоўку з выявай караля поп-музыкі і яго аўтографа. Кульмінацыяй вечару стала выкладванне з прынесеных свечак надпісу WE LOVE YOU, MICHAEL.

Пасля гэтага ўсе ўзяліся за рукі і сталі ў вялізнае кола пад песні Heal the World і We are the World.

Паводле Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0