Выпускнік!

Напрыканцы навучання ў сваёй навучальнай установе, каб атрымаць дыплом спецыяліста, табе неабходна падпісаць абыходны ліст. У некаторых ВНУ і ССНУ ў абыходным лісце прысутнічае графа «БРСМ».

У сувязі з гэтым, падчас наведвання «пярвічкі» БРСМ, ты можаш сутыкнуцца з наступнай сітуацыяй: называючы сваё прозвішча, табе кажуць, што ты лічышся членам БРСМ і просяць заплаціць грашовы ўнёсак (5.000 рублёў). Ты ніколі не ўступаў ў БРСМ і абураны такой сітуацыяй? Звяртайся да нас: такіх, як ты — шмат! Толькі разам мы даб’емся справядлівасці і навучым БРСМ лічыцца з нашым меркаваннем і жаданнем быць ці не быць у іх шэрагах! Нават калі ты ўжо заплаціў, мы зможам дапамагчы табе даказаць, што ты маеш рацыю!

«Міжнароднае Сеціва па правах студэтнаў», [email protected]

«Студэнцкая Рада», [email protected]!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0