йінгарвыканкам забараніў правядзенне пікетаў 10—11 ліпеня каля Пункта адлову і часовага ўтрымання жывёлаў «Фаўна горада» (вул. Гурскага, 42). Прычынай забароны была названая неадпаведнасць заяўкі Закону аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь.

Заяўнік пікету, зоаабаронца В.Александровіч: «Адказ Мінгарвыканкама паказвае, што мінскія ўлады не жадаюць ісці на дыялог з грамадзкасцю ў плане рашэння праблемы бездомных жывёлаў. Акрамя таго парушаныя нашыя канстутыцыйныя правы, права на сходы і свабоду думкі. Мінгарвыканкам ужо дазваляў пікеты па той форме па якой была пададзеная нашая заяўка. Ён абараняе падведамственную ўстанову ГП «Фауна горада» і не жадае паляпшаць яе працу. Адлоў і знішчэнне жывёлаў — не рашэнне праблемы для краіны, што знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

Мы заклікаем улады тэрмінова пачаць падрыхтоўку і прыняцце закону аб абароне жывёлаў, выдаткаваць сродкі для стварэння муніцыпальных доўгачасовых прытулкаў, развіваць валанцёрскі рух ахвотных дапамагаць жывёлам, падрыхтаваць адукацыйныя праграмы для насельніцтва. Мы заклікаем улады разам вырашаць гэтае важнае пытанне. Бюракратычны апарат і нежаданне паляпшаць сітуацыю — вось, што перашкаджае дадзенаму дыялогу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?