10 ліпеня а 20.30 у Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

Ён збярэ выканаўцаў з постсавецкіх краінаў, а таксама Бразіліі, Польшчы, Бельгіі, Германіі, ЗША і інш. У рамках фестывалю запланавана каля 80 мерапрыемстваў — канцэртаў, спектакляў і выставаў. На ўрачыстае адкрыццё (10 ліпеня, 20.30) завітае сёлетні пераможца «Еўрабачання», нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак і, традыцыйна, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Сёлета змяніліся правілы традыцыйнага конкурсу выканаўцаў — на ім кожную краіну будзе прэзентаваць адзін выканаўца, а не два, як раней.

За Беларусь пяе Андрэй Коласаў,
саліст Гомельскай абласной філармоніі. Ён родам з Гомеля, у свій час быў лаўрэатам конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў «. Вакалам займаўся ў Алены Коласавай — сваёй маці. Да выступу на «Славянскім базары» яго рыхтаваў дзяржаўны ансамбль «Песняры», Коласаў выканае дзве іх песні — «Верни мне музыку» і «Каліна».

Цікава, што

Расію на «Славянскім базары» таксама прадстаўляе выпускнік Гомельскай філармоніі.
Дзмітрыя Даніленку таксама вучыла спяваць мама Андрэя Коласава.

Традыцыйна падчас «Славянскага базару» пройдуць Дні нацыянальных культур. Беларускі дзень будзе 15 ліпеня, хоць наўрад ці арганізатары ўлічвалі гадавіну Грунвальдскай бітвы.

У праграме — Анжаліка Агурбаш, Іскуі Абалян, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Паліна Смолава, Якаў Навуменка, «Сябры», «Верасы», усе «Песняры»… А таксама зямляк Барыс Маісееў і, чамусьці, Надзея Кадышава з анcамблем «Золотое кольцо».

Фестываль працягнецца да 17 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?