Пачаўся фэст а 21-й і скончыцца а 9-й раніцы наступнага дня.
Гэта першы фестываль такога кшталту на Гродзеншчыне, ён адбудзецца ў Зельвенскім раёне паміж вёскамі Чамяры і Сынкавічы. Канцэртная пляцоўка змяшчае больш за 10000 чалавек.
На фэст прыедуць прафесійныя ды-джэі з Беларусі і Расіі, якія прадставяць музыку ўсіх электронных накірункаў: house, progressive, electro, techno, dram-n-bass и trance.
Пачнецца першы першы Оpen feast outside the city а 21-й гадзіне 10 ліпеня і скончыцца а 9-й раніцы наступнага дня. На тэрыторыі канцэртнай пляцоўкі зладзяць намётавае мястэчка, а таксама тут будзе працаваць бар.
Квіткі каштуюць 20 тыс. руб. (з флаерам — 15 тыс.). З аўтавакзалу Слоніма будзе наладжаны праезд на мікрааўтобусах, такім жа чынам можна будзе вярнуцца з фэсту. Для тых, хто прыедзе пад Сынкавічы на ўласным аўто будзе арганізаваная стаянка для аўто. Падрабязнасці, кантакты і мапу праезду можна адшукаць на сайце фестывалю.