Як паведамілі ў ДАІ Ленінскага раёну, трагічнае здарэнне адбылося 9 ліпеня на скрыжаванні вул. Маякоўскага і Сямёнава. Кіроўца аўтамабіля «Опель-Амега», не заўважыўшы пешахода, спрабаваў праехаць скрыжаванне на чырвонае святло.
Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Яго асоба пакуль не ўстаноўленая. На выгляд мужчыну каля 60 гадоў. 23-годавы кіроўца падчас здарэння быў цвярозым.
ДАІ Ленінскага раёна настройліва раіць пешаходам быць уважлівымі пры перасячэнні дарогі нават на рэгуляваных пешаходных пераходах.
0
0
0
0
0
0