Цэлы месяц магілёўскія суды былі адлучаныя ад стацыянарнай сувязі. Тэлефоны працавалі толькі на прыём тэлефанаванняў.

Таксама не ставала ў судах канцтавараў. А вось на заробках супрацоўнікаў судоў крызіс не адбіўся – атрымлівалі цалкам і ў час. Паводле «Белорусского партизана», крыніца ў судзе Ленінскага раёну Магілёва паведаміла, што адсутнасць паперы і сувязі адбілася на працы судоў – многія справы прайшлі са спазненнямі. Часта супрацоўнікі судоў мусілі выкарыстоўваць уласныя тэлефоны. справах былі прапушчаныя тэрміны.

Прыбыткі ад судовых мытаў ідуць у бюджэт, а за карыстанне тэлефонамі і астатняе плаціць Міністэрства юстыцыі. Паводле крыніцы «БП», упраўленне юстыцыі яшчэ не пагасіла запазычанасць перад «Белпоштай».

Паводле «Белорусский партизан»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0