22 жніўня на абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (Віцебская дыяцэзія) будуць ускладзены папскія кароны.

Акт каранацыі здзейсніць кардынал Ёахім Майснер, Мітрапаліт Кёльнскі падчас святой Імшы ў 11.00.

З нагоды гэтай урачыстай падзеі 21—22 жніўня перад абліччам Маці Божай Браслаўскай у цудоўным абразе адбудзецца малітоўнае чуванне пад дэвізам «Малітоўная сустрэча культур у Каралевы Азёраў».

Падрабязная інфармацыя на сайце браслаўскага санктуарыя.

Каранацыя папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе будзе ўжо сёмай у гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і першай — на Віцебшчыне. Да гэтага адбылася каранацыя наступных абразоў: Маці Божай Будслаўскай, Маці Божай Брэсцкай, Маці Божай Лагішынскай, Маці Божай Тракельскай, Маці Божай Гудагайскай і Маці Божай Кангрэгацкай.

Папскія кароны для абраза Маці Божай Браслаўскай асвяціў папа Бэнэдыкт XVI на плошчы Святога Пятра 18 лютага 2009 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?