Матч 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Беларусь—Македонія завяршыўся з лікам 4:1 на карысць гаспадароў, якія захавалі прапіску ў групе.

У заключнай сустрэчы беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі выйграў у Ільі Марціноўскі з лікам 6:4, 6:2 (гульня праводзілася да дзвюх перамог у сэтах, бо ўжо не ўплывала на агульны вынік).

10 ліпеня Андрэй Васілеўскі прайграў Дзімітару Грабулоскі — 7:5, 7:6 (7:2), 3:6, 6:7 (5:7), 3:6, а Уладзімір Ігнацік перамог Лазара Магдзінчава — 6:2, 7:5, 6:3.

11 ліпеня ў парнай сустрэчы Максім Мірны і Аляксандр Буры ўзялі верх над Грабулоскі і Магдзінчавым — 6:1, 7:6 (7:2), 6:1.

Агульную перамогу беларусам прынёс Уладзімір Ігнацік, які ў першым матчы ў нядзелю выйграў у Дзімітара Грабулоскі — 6:3, 6:1, 6:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?