Нацынальны банк Беларусі ўстанавіў на заўтра, 14 ліпеня, наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Еўра – 4 016,64 рубля. На сёння ён быў устаноўлены памерам 3 991,15 рубля, што дагэтуль было гістарычным максімумамю.

Расійскі рубель – 87,18 (на сёння складае – 89,50).

Даляр ЗША – 2 882 рублі (на 13 ліпеня быў устаноўлены на ўзроўні 2 867 рублёў). БелаПАН дадае, што гэта на 2 рублі вышэй, чым курс, што трымаўся з 9 па 13 сакавіка гэтага году (2 880), а павелічэнне каціровак даляра і еўра звязана з аслабленнем расійскага рубля - трэцяй валюты, што ўваходзіць у кошык, курс якой Нацбанк імкнецца трымаць стабільным.

***

Такім чынам з 1 студзеня (да моманту правядзення дэвальвацыі) афіцыйны курс еўра вырас на 30,53%, з 2 студзеня - на 8,47%, амерыканскага даляра на 31%, а з 2 студзеня (пасля дэвальвацыі) - на 8,75%.

***

Сёння ў абменных пунктах у сталіцы еўра купляюць па 3 945 - 4 020 рублёў, прадаюць па 4 040 - 4 087, даляр купляюць па 2 860 - 2 890, прадаюць па 2 900 - 2 924.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0