postimees.ee

postimees.ee

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 14—16 ліпеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, месцамі па ўсходзе моцныя дажджы. Днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°C, днём плюс 21—26°C, на паўднёвым захадзе да плюс 28°C.

У Мінску 14 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём плюс 22—24°C.

У наступныя двое сутак, 15—16 ліпеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 15‑га ў асобных раёнах, у асноўным па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём плюс 24—30°C, па поўдні да плюс 32°C. 16 ліпеня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 15—21°C, днём плюс 23—29°C, па паўднёвым усходзе да плюс 32°C.

У Мінску 15 ліпеня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём плюс 25—27°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0