Палітычны скандал скалануў Грэнландыю: падчас пераезду ў новую афіцыйную рэзідэнцыю спікера мясцовага парламента Ёзэфа Моцфельта грузчыкі знайшлі сярод яго рэчаў брыкет марыхуаны.
Паводле звестак дацкай газеты Jyllands Postens, у выніку інцыдэнту старшыня парламента адхілены ад удзелу ва ўсіх афіцыйных паседжаннях парламента, які быў абраны 2 чэрвеня.
Сам Моцфельт, што 21 чэрвеня атрымаў з рук каралевы Даніі Маргрэтэ ІІ патэнт на прадастаўленне гэтай дацкай аўтаномнай тэрыторыі пашыраных паўнамоцтваў - «Грэнландскі закон», сцвярджае, супраць яго арганізавана змова, а траўку яму «падкінулі».
Горад Нуук з вышыні птушынага палёту. Фота з Вікіпедыі.