У Мінску каля храма Марыі Магдалены падчас рэканструкцыі і перапланіроўкі тэрыторыі Маладзёжнага тэатра збіраюцца знішчаць стары скверык.

Паводле рашэння Мінгарвыканкама прынята рашэнне аб рэканструкцыі Дзяржаўнага моладзевага тэатра Рэспублікі Беларусь (пр-т Машэрава, 23) і тэрыторыі вакол яго. 6 ліпеня рабочыя пачалі мантаж слупоў часовага электразабеспячэння, усталявалі агароджу будаўнічай пляцоўкі. Заўтра ці паслязаўтра яны могуць прыступіць да знішчэння болей чым 80 дрэваў, узрост якіх дасягнуў 80 гадоў.

Падчас рэканструкцыі будуць патурбаваныя размешчаныя ў парку пахаванні. Раней на гэтым месцы размяшчаліся Старажоўскія могілкі, адны з самых старых у Менску. Пашырэнне моладзевага тэатра на месцы могілак — блюзнерства ў адносінах да гісторыі і да жывых сваякоў пахаваных, а таксама сур’ёзная пагроза існавання яшчэ аднаго маляўнічага кавалачка горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?